XХХI Нядзеля звычайная 2016

Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы, а таксама за прыбіранне тэрыторыі вакол капліцы.  Няхай Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

1 лістапада (аўторак):  УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ

Парадак набажэнстваў 1 лістапада:

7.00 – Святая Імша;

12.00 – Набажэнства да св. Антонія і Святая Імша;

18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых

19.00 – Святая Імша.

2 лістапада (серада): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ

Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бэнэдыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.  

Парадак набажэнстваў 2 лістапада:

7.00 – Святая Імша;

12.00 – Святая Імша;

18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых

19.00 – Святая Імша.

4 лістапада (пятніца) – успамін св. Караля Барамея, біскупа.

1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з дня 1 лістапада праз 8 дзён (актава) да 8 лістапада кожны дзень 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні будзе адпраўляцца Святая Імша ў інтэнцыі памерлых, якіх вы падалі ў выпамінках.

Таксама кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень альбо лепш раней), адгаварыць малітвы Ойча наш…, Веру у Бога…, малітву у інтэнцыі Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.

2. У суботу 5 лістапада запрашаем да супольнай малітвы на могілках на вул. Масюкоўшчына. Збіраемся каля ўваходу ў 15.00 гадзін.  

3. Інтэнцыя жывога ружанца на лістапад:  За памерлых пакутуючых у чысцы, каб як мага хутчэй атрымалі магчымасць сузірання Божага аблічча ў небе.

4. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса

Дадатковая св. Імша а 12 гадз.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Першая нядзеля месяца

 Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button