XХІХ Нядзеля звычайная 2016

Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла.  Няхай Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

17 кастрычнiка (панядзелак): Успамiн Святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

Святы Iгнацый быў другiм наступнiкам Святога Пятра ў біскупстве ў Антыёхii. У часы цэзара Траяна быў прыгавораны на смерць. З гэтай мэтай быў высланы ў Рым. У дарозе пiсаў лiсты хрысцўянскiм супольнасцям, выражаючы ў iх гарачае прагненне мучаніцтва. Гэтыя лiсты з’яўляюцца важным дакументам веры першага Касцёла. Святы Iгнацый памёр мучанiцкай смерцю ў Рыме каля 107 года. Яго iмя ўспамўнаецца ў рымскiм Каноне.

18 кастрычніка (аўторак): СВЯТА СВЯТОГА ЛУКІ, ЕВАНГЕЛІСТА

Аўтар трэцяга Евангелля і Дзеяў Апосталаў паходзіў з Сірыі. Па прафесіі ён быў лекарам, пра што гаворыцца ў лісце св. апостала Паўла да Каласянаў. Лука, выхаваны ў паганстве, быў, хутчэй за ўсё, навернуты апосталам Паўлам і, далучыўшыся да яго паміж 50 і 51 гг., быў яго спадарожнікам на працягу 17 гадоў аж да самай смерці Апостала народаў.

Пасля гэтага жыццё і дзейнасць Лукі праходзілі ў Грэцыі, дзе былі напісаныя яго Евангелле і Дзеі апосталаў і дзе евангеліст памёр натуральнай смерцю ва ўзросце 84 гадоў. Сімвалам св. Лукі з’яўляецца вол, і гэта тлумачыцца тым, што евангеліст быў цярплівым і верным, як гэтая жывёла. Св. Луку называюць «песняром Божай міласэрнасці», бо толькі ў яго Евангеллі змешчана прыпавесць пра блуднага сына і міласэрнага айца. Ён таксама вельмі кранальна апісвае вобраз Найсвяцейшай Панны Марыі, і таму лічыцца, што менавіта ён намаляваў першыя абразы Багародзіцы. Св. евангеліст Лука з’яўляецца апекуном лекараў, мастакоў і хрысціянскага мастацтва. 

22 кастрычніка (субота): Успамін святога Яна Паўла II.

Караль Юзэф Вайтыла, Папа Ян Павел II у 1978 годзе стаў першым рымскім Папам неитальянского паходжання на Святым прастоле, абраным за апошнія 455 гадоў, адным з самых маладых пантыфікаў ў гісторыі і першым Папам славянскага паходжання. 13 мая 1981 года праўленне Яна Паўла II ледзь было не абарвалася ў выніку замаху на рымскай плошчы св. Пятра. Пасля Ян Павел II прыйшоў да пераканання, што кулю адвяла ад яго рука самой Божай Маці. З імем Яна Паўла II звязана цэлая эпоха — эпоха крушэння камунізму ў Еўропе. Ян Павел II здзейсніў больш за 100 замежных паездак, наведаўшы каля 130 краін.

1. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне. 

Панядзелак – на польскай мове

Аўторак – адказная І Ружа Ружанцовая

Серада – моладзь

Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END

Пятніца – дзеці

Субота – ІІ Ружа Ружанцовая

2. У суботу 29 кастрычніка адбудзецца парафіяльны суботнік.

3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішам у назоўным склоне. Калі пішам прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішча сям’і.  Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.

Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. 

4. Кожны аўторак а 19 гадзіне ў капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

5. У нядзелю 13 лістапада, для дзяцей і моладзі нашай парафіі, адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ”

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button