XХVІІІ Нядзеля звычайная 2016

Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

15 кастрычніка (субота): Успамін Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла


Святая Тэрэза нарадзілася ў Авіле ў 1515 годзе. У дзяцінстве марыла стаць мучаніцай за веру. Маючы 20 гадоў уступіла ў кляштар кармэлітанак і, ідучы за натхненнем Божым, зрэфармавала свой ордэн, заснаваўшы 32 кляштары. З дапамогай святога Яна ад Крыжа правяла рэформу кармэлітаў, якіх пачалі называць камелітамі босымі. Абапіраючыся на свае дасведчанні Святога Тэрэза напісала кнігі, якія з’яўляюцца шэдэўрамі містычнай літаратуры. Памерла 15 кастрычніка 1582 года.

1. Кожны аўторак а 19 гадзіне ў капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

2. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне. 

Панядзелак – на польскай мове

Аўторак – адказная І Ружа Ружанцовая

Серада – моладзь

Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END

Пятніца – дзеці

Субота – ІІ Ружа Ружанцовая

3. Сёння пасля св. Імшы на 18.00 адбудзецца моладзевае чуванне з адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.

4. У наступную нядзелю – штомесячны збор ахвяраванняў на будову касцёла.

5. Ад усяго сэрца віншуем жанчын з надыходзячым Днём маці, просім для  іх заступніцтва Святой Марыі і шматлікіх Божых ласкаў. Разам з дзецьмі ў патніцу будзем маліцца за нашых мамаў падчас ружанцовага набажэнства.

6. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішам у назоўным склоне. Калі пішам прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішча сям’і.  Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.

Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. 

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button