ХХІ Нядзеля звычайная 2016

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 жніўня (панядзелак): Успамін НПМ Каралевы

24 жніўня (серада):  Свята Святога Барталамея, апостала

Святы Барталамей, (што па-габрэйску азначае сын Таламея ці сын аратая), хутчэй за ўсё, меў імя Натанаэль. Ён нарадзіўся на пачатку І ст. у Кане Галілейскай, а да Хрыста яго прывёў апостал Філіп. Пасля ўваскрасення Збаўцы Барталамей абвяшчаў Евангелле ў Арменіі, Месапатаміі і Індыі, аздараўляючы хворых і апантаных. Апостал быў забіты ў сярэдзіне І ст.: з яго жыўцом садралі скуру. Святы Барталамей з’яўляецца апекуном шахцёраў і мяснікоў, а таксама яго заступніцтва просяць пры нервовых і скурных хваробах. 

26 жніўня (пятніца): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай

Абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў кляштары айцоў паўлінаў на Яснай Гары, слыне вялікімі цудамі. Ушанаванне гэтага абраза павялічылася ад часоў абароны Яснай Гары ад шведаў. У 1717 годзе абраз каранаваны, і Ясная Гара стала галоўным месцам культу Маці Божай у Польшчы.

27 жніўня (субота): Успамін Святой Монікі

Нарадзілася ў Паўночнай Афрыцы каля 330 года. Жонка паганіна з шалёным характарам, якога сваёй лагоднасцю і цярплівасцю прывяла да хрысціянскай веры. Таксама сваімі малітвамі і слязамі выпрасіла у Бога навяртанне сына Аўгустына, які паддаваўся ўплывам розных ерэтыкаў і вёў грэшнае жыццё. Аўгустын з часам стаў біскупам і адным з вялікіх дактароў Касцёла. Святая Моніка памёрла ў 387 годзе.

1. Сёння разпачынаем ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі, якія працягнуцца да наступнай нядзелі.  

2. На гэтым тыдні раняшняя Св. Імша будзе адпраўляцца ў 8.15.

3. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу (катэхеза распачынаецца ў 1 класе).

4. У наступную нядзелю адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год пасля кожнай святой Імшы.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button