ХIV Нядзеля звычайная 2016

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Дзякуем усім тым, хто падрыхтоўваў нашую капліцу да нядзельнага набажэнства, прыбіраў і ўпрыгожываў яе, за паліванне кветкаў і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў збіранні ахвяраў на будову нашага касцёла падчас урачыстасцяў у Будславе. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

  1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

  2. Арганізацыйная сустрэча для моладзі, якая рыхтуецца да ўдзелу ў СДМ ў Кракаве адбудзецца ў нядзелю 10 ліпеня пасля вечаровай св. Імшы.

  3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

AddThis Social Bookmark Button