Новыя лектары

У нядзелю 8 мая ў нашай парафіі адбылося прыняцце да паслугі лектара 4 міністрантаў: Вайткевіч Антона, Жгуноўскага Яна, Лянкоўскага Влада, Лукомскага Уладзіміра.

Лектар — гэта той, хто падчас святой Літургіі выконвае літургічную паслугу і ўдзельнічае ў прароцкай місіі Касцёла, абвяшчаючы (чытаючы) слова Божае.  Каб быць дапушчаным да гэтай паслугі трэба мець не толькі жаданне і адчуванне паклікання да выканання гэтай місіі, а таксама неабходныя веды. Гэтыя веды маладыя людзі атрымоўвалі на працягу году на спецыяльных занятках з кс. Уладзімірам, а таксама на працягу ўсёй сваёй міністранцкай паслугі ў парафіі.

Калі хлопцы атрымалі новыя альбы і залажылі лектарскія крыжы, кс. Пробашч Алег заахвоціў новых лектараў, каб Слова Божае, якое яны будуць чытаць перамяняла іхняе жыццё і паглыбляла іх веру.


AddThis Social Bookmark Button