XXVІІІ Нядзеля звычайная 2014

Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:


14 кастрычнік (аўторак): Успамін Святога Калікста І, папы і мучаніка.

Святы Калікст нарадзіўся ў сям’і нявольнікаў. Як архід’якан папы ўпарадкаваў катакомбы каля Апіевай дарогі. Пазней, будучы папам, значна павялічыў гэтыя могілкі, якія атрымалі яго імя. Святы Калікст стаў папам у 217 годзе і кіраваў Касцёлам да 222 года. Даў магчымасць касцёльнай пакуты і атрымыння адпушчэння грахоў грэшнікам, пакідаючы іх Божаму правасуддзю.

15 кастрычніка (серада): Успамін Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

Святая Тэрэза нарадзілася ў Авіле ў 1515 годзе. У дзяцінстве марыла стаць мучаніцай за веру. Маючы 20 гадоў, уступіла ў кляштар кармэлітанак і, ідучы за натхненнем Божым, зрэфармавала свой ордэн, заснаваўшы 32 кляштары. З дапамогай святога Яна ад Крыжа правяла рэформу кармэлітаў, якіх пачалі называць камелітамі босымі. Абапіраючыся на свае дасведчанні Святога Тэрэза напісала кнігі, якія з’яўляюцца шэдэўрамі містычнай літаратуры. Памерла 15 кастрычніка 1582 года.

16 кастрычніка (чацвер): Успамін Святой Маргарыты Марыі Алякок, панны.

Святая Маргарыта Марыя нарадзілася ў Бургундыі ў 1647 годзе. У 24-гадовым узросце ўступіла ў кляштар сясцёр візітак у Парайле-Моніял. У шматлікіх аб’яўленнях Пан Езус прадставіў ёй Сваё Сэрца, любячае людзей і прагнучае іх любові, і жадаў устанаўлення ў пятніцу, пасля актавы Божага Цела, свята Яго Сэрца для перапрашэння за знявагі, якія дазнае ў Насвяцейшым Сакрамэнце. Святая Маргарыта Марыя дазнала шмат цярпенняў , пакуль ёй паверылі. Памерла 17 кастрычніка 1690 года.

17 кастрычнiка (пятніца): Успамiн Святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

Святы Iгнацый быў другiм наступнiкам Святога Пятра ў біскупстве ў Антыёхii. У часы цэзара Траяна быў прыгавораны на смерць. З гэтай мэтай быў высланы ў Рым. У дарозе пiсаў лiсты хрысцўянскiм супольнасцям, выражаючы ў iх гарачае прагненне мучаніцтва. Гэтыя лiсты з’яўляюцца важным дакументам веры першага Касцёла. Святы Iгнацый памёр мучанiцкай смерцю ў Рыме каля 107 года. Яго iмя ўспамўнаецца ў рымскiм Каноне.

18 кастрычнiка (субота): СВЯТА СВЯТОГА ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА.

Святы Лука меў паганскае паходжанне i быў лекарам. Пасля прыняцця хрысцiянства стаў супрацоўнiкам Святога Паўла i спадарожнiчаў яму ў місійнай дзейнасці. Напiсаў Евангелле i Дзеi Апостальскiя. Дзякуючы яму ведаем амаль што ўсе звесткi аб дзяцiнстве Пана Езуса. У сваiм Евангеллi ён прадставiў Хрыста, як лекара душы i цела. Пераказаў нам прыповесць пра блудага сына, пра адпушчэнне грахоў яўнагрэшнiцы i скрушоным лотары. Дантэ назваў Святога Луку “гiсторыкам лагоднасцi Хрыста”. Паводле традыцыi Святы Лука памёр мучанiцкай смерцю ў Ахаi. Сiмвалам яго з’яўляецца бык, таму што пачынае сваё Евангелле апiсаннем ахвяры Старога Зпавету.

1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша. 

2. Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.  У звычайныя дні пасля святой Імшы ў вечары – прыкладна а 19:30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне – прыкладна а 13 гадзіне.  Дзяцей і моладзь асабліва запрашаем ў сераду і ў пятніцу. Дзяцей таксама запрашаем прыняць удзел у конкурсе ружанцаў.

3. У пятніцу 10 кастрычніка адбылося спатканне бацькоў дзеці якіх рыхтуюцца да Першай Святой Камуіі. На гэтым спатканні быў устаноўлены тэрмін урачыстасці: 17-га мая.

4. У наступную нядзелю на Св. Імшы у 10:30 адбудзецца асвячэння ружанцаў для дзяцей якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуіі, гэта першы этап у прыгатаванні да урачыстасці.

5. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішым у назоўным склоне. Калі пішым прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішшча сям’і.  Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.

Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. 

6. Запрашаем да чытання новага нумару “Ave Maria”.

7. Сёння ад усяго сэрца віншуем жанчын з Днём маці, просім для  іх заступніцтва Маці Божай і шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button