XXVІІ Нядзеля звычайная 2014

Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

6 кастрычніка (панядзелак): Успамін Святога Бруна, святара

Нарадзіўся каля 1030 г. у Кёльне (Германія). Вучыўся ў школе пры катэдры ў Рэймсе (Францыя), якая была адной з найлепшых, і ў 1057 г. узначаліў яе. Ён выкладаў там больш за 25 гадоў, і за гэты час школа дасягнула незвычайнага росквіту. У 1083 г. Бруна, адмовіўшыся ад усіх пасадаў, выехаў з Рэймса.

Яго былы вучань, біскуп Гуга з Грэнобля, падараваў яму некрануты кавалак зямлі на поўначы ад Грэнобля, які называўся Шартрэз (лац. Картузія). Там Бруна разам з шасцю паплечнікамі ўтварыў пустэльню — Вялікую Картузію, — якая першапачаткова складалася з адной капліцы і паасобных келляў. Гэта стала пачаткам новага ордэна — картузаў, які быў зацверджаны праз паўстагоддзе. У 1089 г. Бруна стаў дарадчыкам Папы Урбана ІІ, які таксама калісьці быў яго вучнем, але праз два гады Бруна пакінуў Ватыкан і заснаваў яшчэ дзве пустэльні-картузіі на поўдні Італіі, дзе і памёр у 1101 г. 

7 кастрычніка (аўторак): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

У гэты дзень сваё парафіяльнае свята абыходзіць парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы.

Калі 7 кастрычніка 1571 года была атрымана перамога пад Лепантам над іслмскім войскам, якое паградала Еўропе, папа Пій V устанавіў у гэты дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі Пераможнай. Год пазней сваім рашэннем Папа Рыгор XIII змяніў назву на свята Святога Ружанца. Зрабіў гэта каб выразіць падзяку за ацаленне хрысціянства і заахвоціць верных да гарлівасці ў гэтай малітве. Святы Айцец Клімент XII у 1716 загадаў святкаванне гэтага свята ў Касцёле па ўсім свеце, аднак час святкавання быў перанесенны на першую нядзелю кастрычніка. У 1913 годзе Папа Пій X вярнуў святкаванне на 7 кастрычніка, а пачынаючы з 1969 года рашэннем святога Айца Паўла VI, 7 кастрычніка, адзначаецца свята Маці Божай Ружанцовай.


  1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша. 
  2. Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.  У звычайныя дні пасля святой Імшы ў вечары – прыкладна а 19:30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне – прыкладна а 13 гадзіне.  Дзяцей і моладзь асабліва запрашаем ў сераду і ў пятніцу. Дзяцей таксама запрашаем прыняць удзел у конкурсе ружанцаў.
  3. Спатканне міністрантаў кожную пятніцу а 18:00 гадзіне.
  4. У пятніцу 10 кастрычніка пасля св. Імшы адбудзецца спатканне бацькоў, дзеці якіх у гэтым годзе прыступаюць да Першай Святой Камуніі. 
  5. Ахвяры ў гэтую нядзелю прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. 
  6. Сёння ад усяго сэрца віншуем настаўнікаў і выхавацеляў з іх прафісійным святам, жадаем моцы Духа Святога, заступніцтва Маці Божай і шматлікіх Божых ласкаў.
AddThis Social Bookmark Button