Падтрымай трансляцыі святой Імшы і набажэнстваў

Дарагія сябры!

Мы рады, што нашыя трансляцыі святой Імшы і набажэнстваў маюць сваіх гледачоў. Іх няшмат, але эта тыя, людзі якія не могуць наведваць касцёл перш за ўсё па прычыне хваробы. Для іх гэтыя трансляцыі з'яўляюцца чымсьці вельмі важным.

Трансляцыі ладзяцца выключна з уласнай ініцыятывы валанцёраў на тэхнічнай базе парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску.

Сёння мы звяртаемся да вас з просьбай аб грашовай дапамозе. Нам трэба аплочваць інтэрнэт, бо ў нашай парафіяльнай капілцы няма сталага падключэння і мы вымушаны карыстацца мабільным 3G, мы хочам набыць новае абсталяванне, таксама неабходна аплочваць ліцэнзію за праграмнае забеспячэнне, якім мы карыстаемся.

Калі вы маеце жаданне скласці ахвяраванне, будзем вельмі ўдзячны. Вы можаце зрабіць пералік на рахунак EasyPay 00885576 (праз інтэрнэт, альбо ў любым аддзяленні Белпошты), ці перадаць ахвяраванне асабіста пробашчу парафіі.

Дзякуй усім за дапамогу.

AddThis Social Bookmark Button