Фільмы

3 гады нашай капліцы

http://video.yandex.ru/iframe/alex-ulas/n7zp9u27p2.4817/

Наш адвэнт

Адвэнт -- гэта перыяд радасны і адначасова вельмі адказны. У адрозненні ад Вялікага Посту, у Адвэнце мы больш засяроджваемся не на сваіх грахах, а на бясконцай дабрыні Збаўцы, Які не пагардзіў прыняць нашую смяротную натуру, каб нас выратаваць ад вечнай смепці і адкрыць нам шлях да Неба. Мы з удзячнасцю ўспамінаем гэты цудоўны момант нашай гісторыі, а таксама скіроўваем позірк у будучыню, да таго апошняга моманту зямнога часу, калі Езус прыйдзе ўжо не як маленькае бездапаможнае дзіцятка, а як Валадар усяго сусвету. Мы рыхтуемся да гэтай сустрэчы, і таму ужо зараз павінны вырашаць, кім ёсць Хрыстус у маім жыцці, асабіста для мяне, цяпер і зараз? Адвэнт -- гэта час ачышчэння нашага жыцця да непатрэбнай мітусні, час засяродзіцца на тым, што ёсць найважнейшае для нас, шукаць адказы на галоўнвя пытанні нашага існавання. Адказы, ад якіх залежыць не толькі нашае жыццё на зямлі, але і ў вечнасці.

Крыж святога Дам'яна

Св. Францішак з Асізі ўсё сваё жыццё перажыў пад знакам Крыжа. Яго навяртанне распачалося перад вобразам Крыжа св. Дам'яна і два гады да смерці ён атрымаў на сваім целе знакі Пакутаў Пана. 

Крыж св. Дам'яна - гэта ікона, якая прадстаўляе Пана Езуса, грандыёзная постаць якога аймае большую частку вобраза. Ён, як гаворыць надпіс над Яго галавой, ёсць IHS NAZARE REX IUDEORUM (Езус Назаранін Кароль Юдэйскі). На іконе Ён прадстаўлены ў момант кульмінацыі сваёй гісторыі: Пасха Яго Смерці і Уваскрасення.

Пакланяемся Табе, Пане, бо праз Крыж твой Святы, Ты збавіў свет...